keyboard_arrow_up

"Зайшоў у краму і знік". Васіля Новікава кінулі ў гомельскі ІВС

09-08-2020

Захоп актывістаў кампаніі "Права выбару" працягваецца. Стала традыцыяй у беларускіх сілавікоў нават не паведамляць сваякам пра затрыманне.

8 жніўня ў Гомелі затрыманы Васіль Палякоў, і, як высветлілася сёння, кінуты ў ІВС. Падрабязнасці распавёў каардынатар "Права выбару" па Гомельскай вобласці Мікалай Новікаў:

-Палякоў вяртаўся дахаты каля 10 гадзінаў вечара. Зайшоў у краму па просьбе жонкі - і сувязь абарвалася. Сёння сын хадзіў і даведаўся, што Васіль Палякоў знаходзіцца ў ІВС. Толькі ў судзе мы зможам даведацца пра фармальную падставу затрымання. А па сутнасці ён шчыльна займаўся актыўным назіраннем, за гэта і затрымалі.

Дата правядзення суда невядомая.