keyboard_arrow_up

У Пінску затрыманы назіральнік Руслан Гусейнаў: ужо суткі з ім няма сувязі

08-08-2020

Ужо суткі няма сувязі з Русланам Гусейнавым, назіральнікам "Права выбару" на ўчастку №57 у Пінску.

Руслан Гусейнава затрымалі супрацоўнікі міліцыі яшчэ 7 жніўня недзе з 16.00 да 17.00, ён дагэтуль знаходзіцца пад арыштам - сувязі з ім няма. З таго моманту на ўчастку пастаянна дзяжураць 2 міліцыянеры і людзі ў цывільным.